Чыноўнікі прыдумалі новы арыгінальны аргумент, каб ігнараваць звароты грамадзян
Паказальнай стала сітуацыя з адказам на петыцыю грамадзян аб статыстыцы.
На сітуацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».
Грамадзяне стварылі петыцыю, дзе патрабавалі ад улады патлумачыць, чаму частка статыстычных звестак стала закрытай.
Так, напрыклад, абмяжоўваюцца звесткі пра смяротнасць насельніцтва, пра знешнеэканамічную дзейнасць па краінах і відах тавараў і паслуг.
Петыцыю скіравалі ў Генеральную пракуратуру і Нацыянальны статыстычны камітэт.
Генпракуратура перанакіравала зварот далей. А ў Белстаце адказалі (адказ датуецца яшчэ 6 красавіка).
Яны палічылі, што могуць пакінуць петыцыю без адказу, бо яе мэта, як лічыць камітэт, «дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне».
Каментары