Свет55

Арыштавалі былую першую міністарку Шатландыі. Калісьці яна была тварам барацьбы за незалежнасць

Брытанская паліцыя арыштавала былую першую міністарку ўрада Шатландыі Ніколу Стэрджэн у сувязі з расследаваннем фінансаў Шатландскай нацыянальнай партыі, якую яна ўзначальвала, пра гэта піша Руская служба Бі-бі-сі.

Никола Стерджен
Нікола Стэрджэн. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Паліцыянты афіцыйна пацвердзілі, што 52-гадовая жанчына была ў нядзелю ўзятая пад арышт і адказвае на пытанні следчых. Брытанскія праваахоўныя органы звычайна не называюць імёнаў падазраваных, аднак гаворка ідзе акурат пра былую лідарку ўрада Шатландыі.

Пазней стала вядома, што Стэрджэн адпусцілі пасля допыту без прад'яўлення абвінавачванняў.

Раней у рамках расследавання быў затрыманы і адпушчаны без выстаўлення абвінавачванняў муж Стэрджэн Пітэр Мюрэл, які займаў пасаду выканаўчага дырэктара SNP з 1999 года.

У сакавіку ён падаў у адстаўку — гэтак жа, як і яго жонка.

Нікола Стэрджэн займала цэнтральнае становішча ў палітыцы Шатландыі і Вялікабрытаніі на працягу дзесяці гадоў. Яна даўжэй за ўсіх заставалася на пасадзе першага міністра Шатландыі і стала сінонімам руху за незалежнасць пасля прыходу да ўлады ў 2014 годзе.

Афіцыйнае расследаванне фінансавання SNP пачалі яшчэ ў ліпені 2021 года, калі ў паліцыю паступілі скаргі на незаконнае выкарыстанне ўнёскаў у казну партыі.

У першую чаргу пад пытанне ставілася выдаткаванне партыйных фондаў на новую кампанію па правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі.

Агулам падалі сем скаргаў, на падставе якіх пракуратура і прыняла рашэнне аб расследаванні.

Пракурораў, якія вось ужо паўтара года вядуць расследаванне, больш за ўсё цікавіць пытанне аб тым, на што выдаткавалі звыш 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 680 тысяч еўра), сабраных на правядзенне новага рэферэндуму аб незалежнасці, які ў выніку так і не адбыўся.

У фінансавых справаздачах партыі было пазначана, што ў перыяд з 2017 па 2020 год сабралі гэтыя самыя 600 з лішнім тысяч, якія партыя абяцала выдаткаваць на кампанію па здабыцці незалежнасці.

Аднак да канца 2019 года партыйная каса зрасходавалася, і ў ёй заставалася толькі крыху больш за 270 тысяч фунтаў, так што Мюрэл вымушаны быў пазычыць партыі 100 тысяч фунтаў, каб дапамагчы ёй з рухам грашовых сродкаў.

А ў 2021 годзе ён зрабіў яшчэ адно ўліванне прыкладна на такую ж суму, прычым у тым жа годзе прыкладна палову з гэтых грошай партыя яму вярнула.

Тады прэс-сакратар SNP тлумачыў, што гэтая пазыка была «асабістым укладам выканаўчага дырэктара з мэтай дапамагчы з рухам грашовых сродкаў пасля выбараў» і што ўсё гэта занеслі ў бухгалтарскія справаздачы за 2021 год.

Аднак казначэй партыі Дуглас Чапман заявіў, што не атрымліваў ніякіх інструкцый з нагоды гэтых транзакцый і падаў у адстаўку.

Нікола Стэрджэн, тады яшчэ першая міністарка, пераконвала, што фінансавыя пытанні яе «не хвалююць» і што кожны пенс, сабраны падчас краўдфандынгу праз інтэрнэт, будзе выдаткаваны на здабыццё незалежнасці.

Пазней, пакідаючы сваю пасаду, яна назвала процьму прычын, па якіх прыняла рашэнне аб адстаўцы, аднак расследаванне партыйных фінансаў у спісе гэтых прычын не фігуравала.

Не выключана, што яна пралічыла сваю адстаўку, каб потым не патрапіць у зусім ужо няёмкую сітуацыю, калі мужа першага міністра і кіраўніка партыі садзяць пад арышт па падазрэнні ў фінансавых махінацыях.

Каментары5

  • Acab
    11.06.2023
    Яна, дарэчы, па кабечай квоце ўзначаліла шатляндыю ці сацыялістычная сьвядомасьць, выдзяўбаная дармовай школай, ў грамадзянаў адарыла Пярсьцёнкам Ўлады?
  • Эннот
    12.06.2023
    Так я и не понял Шотландий чей?
    Люди хотели независимости и референдума.
    Демокрасты не позволили.
    Дальше борцов за свободу дискредитируют любыми путями,
    чтоб закопать идею в криминале.
    Пучдемон не даст соврать,каталонцы тоже не уверены чьи они .
  • Санта
    12.06.2023
    Acab, пукінскую тэрміналёгію ты добра засвоіў. Атрымаеш +15руб у касе

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску2

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце11

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →