Эканоміка11

Крэдыты на жыллё сталі таннейшымі. Вось што цяпер прапануюць

Office Life разабраўся з прапановамі банкаў і зрабіў выснову: крэдыты на жыллё сталі больш даступнымі, але іх выбар па-ранейшаму невялікі.

Крэдыты на жыллё сталі таннейшымі. Колькі цяпер трэба аддаваць банку і якія ёсць варыянты

Крэдыты таннеюць. Гэта звязваюць са стабілізацыяй эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама з мерамі, якія прадпрымае Нацбанк. З пачатку 2023 года стаўка рэфінансавання ў краіне зніжалася пяць разоў — з 12 да 9,75%.

Разліковая велічыня стандартнай рызыкі (РВСР), якая таксама ўплывае на кошт крэдытаў для фізічных асоб, за той жа перыяд паменшылася на 3,51 працэнтнага пункта — да 14,89%.

Калі параўнаць крэдыты (звычайныя і толькі для куплі гатовага жылля) з сітуацыяй у лютым, то можна зрабіць некалькі высноў.

Выснова першая — станоўчая: за чатыры месяцы крэдыты сталі таннейшымі ў сярэднім на 3%. Калі ў лютым банкі прапаноўвалі іх пад 16,9-17,5%, то цяпер пад 14,5-15%.

Выснова другая — таксама са знакам плюс: банкі сталі даваць кліентам больш грошай пры аналагічным штомесячным памеры даходаў. 

Выснова трэцяя: прапаноў на рынку па-ранейшаму замала. Па сутнасці, крэдыты для куплі жылля на другасным рынку без прывязкі да партнёрскіх праграмах, як і ў пачатку года, прапануюць толькі восем банкаў.

Крэдытныя праграмы на пакупку жылля на другасным рынку ёсць у Беларусбанку (цяперашняя стаўка 14,65%), Белаграпрамбанку (14,66%), Белінвестбанку (14,41%), Белгазпрамбанку (першыя паўгода 9,9%, пасля 15%), БТА Банку (14,5%), Тэхнабанку (14,5%), банку БелВЭБ (14,89%), Прыёрбанку (14,86%).

Грошай прапануюць больш, але ёсць нюансы

Маючы чысты штомесячны даход 3 тысячы рублёў (туды могуць уключацца таксама даходы блізкіх сваякоў), у чэрвені ў Беларусі пры куплі жылля на другасным рынку можна разлічваць на крэдыт ад 99,5 да 173,5 тысячы рублёў у большасці выпадкаў тэрмінам на 20 гадоў. Гэта значна больш, чым у лютым (81,7-148,3 тыс.).

Дыяпазон штомесячных плацяжоў пры гэтым вагаецца ад 1485 да 2600 рублёў. Але гэта «стартавыя» лічбы — у першы месяц плацяжоў. У далейшым пры дыферэнцыраванай сістэме разлікаў сумы будуць зніжацца.

Вядома, прыведзеныя вышэй максімальныя сумы крэдыту і памеры штомесячных плацяжоў носяць прыкладны характар, бо канчатковыя ўмовы банкі могуць вызначыць толькі пасля вывучэння ўсіх дакументаў. Гэтыя лічбы разлічваліся для кліентаў, не абцяжараных іншымі крэдытамі і з добрай крэдытнай гісторыяй.

Акрамя таго, варта ўлічваць узрост пазычальніка. Чым ён старэйшы — тым меншая сума крэдыту і карацейшы тэрмін. Так, калі маладому чалавеку да 30 гадоў, банк гатовы, напрыклад, даць 145 тысяч рублёў на 20 гадоў, але калі пазычальнік ва ўзросце 50+ — толькі 125 тысяч на 96 месяцаў.

Каментары1

  • Acab
    11.06.2023
    Глядзіце, як танкі бэсэсэраўскія гойсаюць на MMT

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ11

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома58

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы2

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ11

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →