Ва ўзросце 81 года ў амерыканскай турме памёр Тэадор Качынскі, больш вядомы як Унабомбер. Ён быў матэматыкам, але стаў вядомым праз серыю тэрарыстычных актаў.
У перыяд з 1978 па 1995 год Качынскі рассылаў поштай бомбы ва ўніверсітэты і авіякампаніі. Усяго ён адправіў 16 такіх пасылак, якія забілі трох чалавек і паранілі яшчэ 23.
Такім нялюдскім спосабам Качынскі выказваў сваю незадаволенасць сучасным прамыслова-тэхналагічным грамадствам і наступствамі навуковага прагрэсу, што адлюстраваў у сваім «Маніфесце Унабомбера», у якім тэрарыст прапагандаваў вяртанне да прыроды і знішчэнне тэхналогій.
У 1996 годзе Качынскі быў арыштаваны і ў 1998 годзе прызнаны вінаватым у серыі тэрактаў. Яго прысудзілі да пажыццёвага зняволення без магчымасці ўмоўнага вызвалення.
Каментары