Здарэнні44

У Германіі злодзей украў у беларуса-дальнабойніка груз, разрэзаўшы тэнт фуры

У нямецкай камуне Мерэнберг зямлі Гесэн, непадалёк ад Франкфурта, беларускі кіроўца грузавіка стаў ахвярай невядомага злодзея. Пра гэта піша сайт «Беларусь і свет» на падставе паведамлення мясцовай паліцыі.

Фото: innenministerium.bayern.de

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на чацвер 8 чэрвеня, у прамежак часу з 01:00 да 07:00. Пакуль кіроўца спаў, прыпаркаваўшы фуру на стаянцы на вуліцы Даймлерштрасэ, зламыснік прарэзаў адтуліну ў тэнце паўпрычэпа і выцягнуў з яго частку грузу.

Паводле папярэдніх звестак, злачынцам мог быць мужчына, апрануты ў чорную куртку, сінія джынсы, шэрую бейсболку і карычневыя чаравікі з белымі шнуркамі. Паліцыя просіць магчымых сведак падзяліцца інфармацыяй для вышуку і затрымання правапарушальніка.

Каментары4

  • Лухта
    10.06.2023
    Такія выпадкі ў Нямеччыне наагул з раздзелу НЛО. А з беларусам, якія маюць абмежаваньне на выезд у шэнген гэта з разраду выйгаць у латэрэю.
  • ром
    10.06.2023
    Напэуна украинец)
  • Антрополог
    10.06.2023
    ром, на грушников-шпилефилов похоже перед возвращением домой - не всё сворованными самокатами и велосипедами с мопедами торговать возле посольств...

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага5

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам8

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя2

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму4

Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі1

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША1

Афёра на 3 млрд: Nestlé гадамі прадавала ваду з крыніц з фекаліямі і бактэрыямі пад выглядам прыроднай мінеральнай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага5

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →