У Гродне былога сілавіка будуць судзіць за разгалошванне таямніцы
Пасяджэнне пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 12 чэрвеня. Сяргея Ціхага судзяць па ч. 1 арт. 375 КК («Наўмыснае разгалошванне службовай таямніцы») і ч. 2 арт. 373 КК («Наўмыснае разгалошванне дзяржаўнай таямніцы»), паведамляе Hrodna.life.
Судовы працэс будзе весці суддзя Аляксандр Козел. Абставіны справы невядомыя.
Верагодна, Сяргей Ціхі — гэта былы начальнік аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС.
Сяргей Ціхі раней патрапіў у тэлеграм-канал «Дошка ганьбы Рэспублікі Беларусь». Там сцвярджалі, што ён «фабрыкаваў справы па артыкуле 328 КК», «здзекаваўся з затрыманых, прыкоўваў да батарэі».
Каментары