«Не бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах». Ціханоўская выказалася пра канфлікт у «Байполе»
Святлана Ціханоўская асабіста пракаментавала сітуацыю, якая цяпер склалася з арганізацыяй «Байпол», у каментары для тэлеканала «Белсат».

«Сітуацыя надзвычайная. Мы зараз праводзім праверку па фактах. Мы павінны сабраць усіх чальцоў гэтага канфлікту і высветліць, што там здарылася насамрэч.
Зараз плётак будзе шмат, будуць мусоліць з усіх бакоў, але пакуль я не буду ведаць дасканала, што там здарылася, хто каго ў чым абвінавачвае і хто вінаваты, то больш пра тое, што мы пачалі ўнікаць у сітуацыю, я паведаміць не магу», — адзначыла Ціханоўская.
Пакуль што Азараў застаецца ў складзе Аб'яднанага пераходнага кабінета, ён не адхілены ад выканання абавязкаў і ягоныя паўнамоцтвы не прыпынены. Рашэнне па ім будзе прымацца пасля вывучэння сітуацыі.
Пакуль жа Ціханоўская гаворыць, што не бачыла «ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах».
Чытайце таксама:
Дурнота ці здрада? Каментар «Нашай Нівы» пра сітуацыю ў «Байполе»
Каментары
Нават калі прарок які вярне лідарцы ўдзелаў ў сусветных Швабавых форумах зрок, і Сьвятлана, Франак і нейкая там Аліна ёсьць паводле кабечае квоты, пачнуць лаяць байполаву нядбайнасьць (ці што горшае), і азаравы, і купрэйчыкі будуць слухаць і есьці, ласавацца грантамі і данымі даверлівага люду.
Выдатны таямнічы дыпстэйт выбудаваны ў выгнаньні. Ўмець трэба
Гыгыгы, вось майстарскі вы выкрылі мяне.
Вы, скажыце, мэдыянны выбарац, поыхільнік дэмакратыі?
Тады кепскія навіны, сябра, мы прырэчаныя