Каментары да артыкула

Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?

  • Лелік Франц
    07.06.2023
    А навошта вы, сябры,стварылі такую атмасферу ў палку, што туды не йдуць людзі? Больш чым за год існуе частка, але гэта яшчэ, нават, не батальён (400-600 чалавек). Навошта пусцілі крымінальнікаў і "казлоў" у свае шэрагі?
    Вы, лепш, навядзіце парадак там у сваіх шэрагах.
  • Вiтаýт
    07.06.2023
    Дык ёсть жа яшчэ батальён Тэрор, Беларускi Дабравольчы Корпус ды фармаваннi пад УСУ, каму што блiжэй туды i iдуць. Адзiную ж спаву робяць. Атрымоýваецца як у традыцыйнай апазiцыi калi ýcе цягнуць коýдру на сябе
  • Махляр
    07.06.2023
    Вiтаýт,так яны ж "боцманята" і террор і янкі з ягоным пылам ў вочы. Вы чагосьці вважаеце, што нам з імі па аднаму шляху..
  • не такі як ёсць
    07.06.2023
    Хлопцы, а вы гатовы ісці на кампраміс? Бо з артыкула вынікае, што вы хочаце толькі патрабаваць. Наколькі вы здольны слухаць?
  • Маё імя
    07.06.2023
    не такі як ёсць, у іх руках зброя, навошта ім яшчэ кагосці слухаць?
  • не такі як ёсць
    07.06.2023
    Маё імя, зброя ім не належыць. Скажуць аддаць-аддадуць
  • Ізі
    07.06.2023
    Людзі не разумеюць, куды ім ісці, і ў выніку не ідуць нікуды, хаця маглі б ужо вучыцца ваяваць у Палку Каліноўскага
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/318576


    Гэта хлусня !!!!
    Чым вам перашкаджае вялізны БДК (бел дабраахвотніцкі корпус) ці пагоня???

    Усе адно супраць лукашэнкі будуць ваяваць усе разам ды яшчэ падцягнуцца тыя беларусы, што зараз у "звычайным" ЗСУ
  • Енот
    07.06.2023
    Хіба яны штосці стваралі? Адміністратыўна - можа быць, але рэсурсы ім не належаць. Яны - частка ЗСУ і ў гэтым статусе ня могуць выконваць ніякіх задач ці загадаў , якія не зыходзяць ад кіраўніцтва ЗСУ. Калі, напрыклад, Зяленскі вырашыць, што яму жахацца ў вусны з тараканам прывабней, чым вызваляць Беларусь (а верагоднасць даволі высокая, бо менавіта так было да лютага 2022) - яны ў лепшым выпадку застаннуцца на месцы, а можа нават і будут выпнутыя каленам пад зад, і добра калі ў Польшчу, а не проста да Церцеля... Другое пытанне, не меньш важнае, - беларусы не пойдуць у полк калі ім не будзе нададзены нейкі сталы сацыяльны статус , які дазволіць атрымаць забеспячэнне ў выніку паранення, а таксама сталага статуса пасля выйсця з шэрагаў. Гэта пытанне ўжо не да каліноўцаў, а да кіраўніцтва Ўкраіны.
  • Раман
    07.06.2023
    Цякаць трэба зараз з Беларусі, нічога там путнага не будзе. Прасцей дачакацца пакуль расея разваліцца, Лукашэнка здохне, і гэбня перагрызе адзін аднаму глоткі, чым чагосьці іншага. І гэта не прэтэнзія, ні ў якім разе. Проста факт
  • Казік
    08.06.2023
    Раман, уцякайма ў краіны на ўсё гатовенькае, дзе людзі ўжо адцярпелі, пазмагаліся і пабудавалі жыццё
  • жшщэ
    07.06.2023
    А когда у Полка Калиновского будет конкретика ? Вон РДК в россию зашли и никого не спрашивали ,А ПКК ждет разрешения Тихановской ? Так ПКК первые  против нее выступать  начали. Можете не спрашивать
  • Янка
    07.06.2023
    За словам аўтаматычна ідзе справа.
    Гэта так, але існуе праблема. Беларусы добра разумеюць, што перамога Ўкраіны - гэта неабходная ўмова вызвалення Беларусі. Але не дастатковая.
    Ўкраінскія ўлады і палітыкі патрабуюць катэгарычнага стаўлення беларусаў да расейска-ўкраінскай вайны. І гэта зразумела, бо ва Ўкраіне зараз ад рук агрэсара масава пакутваюць і гінуць людзі.
    Але калі насустрач паўстае пытанне на конт стаўлення ўкраінскіх уладаў да беларускага рэжыма, то далей за ягонае лагоднае асуджанне справа не штурхаецца. Украінская амбасада засталася ў Менску. Украінскія ўлады нават афіцыйна не аб'яўляюць рэжым агрэсарам. Ніякай дарожнай мапы Ўкраіны ў датычэнні рэжыма публічна не агучваецца. Сітуацыя выглядае прыкладна так, што Ўкраіна вітае беларусаў, якія гатовыя ваяваць і, нажаль, гінуць за яе, але не прапануе ўвогуле нічога дакладнага ў адказ. Маўляў, вы ваюйце, а мы потым паглядзім. Калі вышэйшыя асобы з ЗСУ, РБУ і ГУР агучваюць, што больш не бачаць пагрозы паўторнага ўварвання з поўначы, то палітычнаму кіраўніцтву Ўкраіны варта прывабляць вольных беларусаў - прынамсі змяніць наратывы з "мы баімся справакаваць Лукашэнку" на "незалежная і дэмакратычная Беларусь - адзіная гарантыя бяспекі і дабрасуседства на паўднёвых межах Ўкраіны"
  • Казік
    08.06.2023
    Янка, па ўсім бачна, што ва Ўкраіны і Лукашэнкі дамова: ён не далучаецца да Пуціна, Украіна не давіць на рэжым
  • AlesGut
    08.06.2023
    Казік, распаўсюджанае глупства. Калі б быў хоць нейкі сэнс, марыянетцы загадалі б далучыцца, яна б і далучылася
  • Леонид
    08.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Багдан
    08.06.2023
    “За словамі аўтаматычна ідзе справа.”

    Тады пытаньне да ПКК - калі вы кажаце ўвесь час, што пойдзеце вызваляць Беларусь, чаму дагэтуль нічога нн робіце ў гэтым кірунку? У той жа час нашмат менш колькасныя РДК і Легіён “Свабода Расеі” ўжо вядуць баі на Белгародчыне, не пытаючыся Каспарава ды іншых. Чаму так? Пры ўсёй павазе.
  • бабруйчанін
    08.06.2023
    Нажаль німа разумення у " вайсковых ЗСУ" тактычнага стратэгычнага разумення Беларусі яе карысці Мєты Мары на дадзены момант Сення Зараз. Ні бачу у адказах размовах патрабаваннях ні разумення ні спробы зразумець
    Нажаль нагадвае 14 год в Украіне усе гэтыя" правы сектар" " удкорпус" іньшыя " дабрабаты" нейкая " махноушчына "кожны сам сабе " гетЬман"
    Якія зніклі у " кулуарах ВРады" ..і пасля 24 Лютага нічутна ні бачна ..за выключэннем
    Тяя кто аспрэчвае легітымнасць Ціханоускай Сення Зараз і..апошнія 2.5 гады ні дасведчанныя абмежаванныя..нажаль.
  •