Здарэнні11

МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК

На кадрах, апублікаваных прэс-службай МНС, бачна, што адзін з будынкаў камбіната атрымаў пашкоджанні. Работнікі МНС разбіраюць завалы.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя заявілі аб чатырох пацярпелых. У іх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і апёкі рук. Яны атрымалі дапамогу на месцы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 302 КК РБ (Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ).

Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.

Як расказалі «Свабодзе» крыніцы, «выбух быў такі, нібыта бомба ўпала», яго было чуваць у суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада.

Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік даў каментар пра здарэнне мясцоваму выданню.

Паводле яго, з 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух.

На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.

«Пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма», — сказаў чыноўнік.

У 2020 годзе на ЦКК у выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў чалавек — 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Каментары1

  • Андрусь
    07.06.2023
    З аднаго боку і добра, што ўсіх адэкватных з гэтага ЦКК пазвальнялі ў 2020-м за "прагулы", праведзеныя ў ІЧУ. А гэтыя цяпер працуюць паводле кітайскіх правілаў. Яны пакуль завод будавалі там некалькі кітайцаў пагінула, і паводле іхніх нормаў гібель на вытворчасці меней за 10 чалавек - гэта не няшчасны выпадак, а проста вытворчыя выдаткі расходнага матэрыялу - працоўных рэсурсаў. Іх прост спісваюць актам, як цялят на ферме. 
    лукашэнка ж пры пабуудове завода выдаў указ, які дазваляе на ЗБЦ карыстацца кітайскімі нормамі. Вось цяпер работнікаў таксама можна актам аб невытворчым выбыцці спісваць.   

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →