Бясплатны тэатральны летнік у Варшаве для дзяцей і падлеткаў — як запісацца
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT пачынае набор у двухтыднёвую тэатральную школку «Гульня ў радасць» для дзяцей і падлеткаў, якія жывуць у Варшаве.
Два тыдні летніка будуць насычаныя акцёрскімі, пластычнымі і сцэнаграфічнымі майстар-класамі. А ў канцы — фінальны паказ для блізкіх.
Сярод педагогаў — рэжысёр і купалавец Раман Падаляка, харэографка Іна Асламава, сцэнографка і ілюстратарка Таццяна Дзівакова, акцёрка і рэжысёрка Паўліна Пракапюк.
Летнік будзе праводзіцца з 24 ліпеня да 6 жніўня. Узрост удзельнікаў, якіх запрашаюць да школкі, — 9-16 гадоў.
Час правядзення майстар-класаў: 11:00 — 17:00 (з перапынкам на абед 13:00 — 14:00).
У рамках праекта прадугледжаны абедзенны перапынак (13:00 — 14:00), харчаванне падлеткі забяспечваюць сабе самастойна.
Удзел у майстар-класах бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, запісацца можна па спасылцы.
Летнік — частка праграмы «Лета ў тэатры» Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага, фінансаваная са сродкаў Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Падрабязней пра летнік можна даведацца па наступных кантактах:
www.instagram.com/inexkult
тэл. + 48 690 592 279
Каментары