Вучань у Ганцавіцкім раёне на школьнай лінейцы страціў прытомнасць, упаў, зламаў сківіцы і выбіў зубы
13-гадовы школьнік з Ганцавіцкага раёна зламаў сківіцы і страціў некалькі зубоў на школьнай лінейцы. Няшчасны выпадак адбыўся ў Ганцавіцкай сярэдняй школе 25 мая на лінейцы, прысвечанай канцу школьнага года, піша «Ганцавіцкі час».
Як стала вядома «ГЧ», лінейка ў школе пачалася прыкладна ў 9 гадзін раніцы. Не прайшло і паўгадзіны, як хлопчык, які стаяў у другім радзе, упаў тварам уніз і стукнуўся аб бетон.
Наступствамі сталі пераламаныя сківіцы і выдаленне чатырох зубоў.
Хуткая дапамога даставіла школьніка ў Ганцавіцкую ЦРБ, але за дзевяць дзён школьнік пабываў у бальніцах трох гарадоў — Ганцавічаў, Баранавічаў і Брэста.
З Ганцавіцкай ЦРБ яго адвезлі ў медустанову ў горад Баранавічы. Але траўма аказалася вельмі сур'ёзнай. Хлопчыка накіравалі ў аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі ў Брэст.
У Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы хлопчыку зрабілі аперацыю, паставілі імпланты.
Выпісалі падлетка 2 чэрвеня 2023 года пад назіранне ганцавіцкіх стаматолагаў.
Каментары