Па «справе Гайдукевіча» пачынаюцца спрэчкі бакоў — гэта 48-е пасяджэнне па справе
У Мінскім гарадскім судзе ўжо чатыры месяцы ідзе суд па гучнай крымінальнай справе ў тым ліку за спробу нібыта падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.
Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Максім Чупрыс.
Па справе праходзіць 18 абвінавачваных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Гэта Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Ігар Чамякін, Віталь Вайцяховіч, Настасся Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Аляксей Міхайлаў, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пястрак, Вольга Петух, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Дзяніс Філончык, Павел Чыхінскі і Пётр Юркевіч.
На судзе ў якасці сведкі (чамусьці не пацярпелым) ужо выступіў галоўны фігурант справы — дэпутат Алег Гайдукевіч.
Каментары