Расійскі ваенкар Рыбар паведамляе, што 4 чэрвеня на мяжы Запарожскай і Данецкай абласцей некалькі штурмавых груп УСУ пачалі атаку ў раёне Урэмеўскага выступу на Навадараўку і Раўнопаль, а таксама Няскучнае і Благадатнае.
Паведамляецца, што УСУ змаглі выцесніць расійскія падраздзяленні з некалькіх апорных пунктаў, уклініўшыся на адлегласць ад 500 метраў да 3 кіламетраў ля Раўнопаля і Няскучнага.
Ваенкар таксама дадае, што цяпер расійскія артылерысты, разлікі супрацьтанкавых ракетных комплексаў і мінамётаў, а таксама авіяцыя вядуць агонь па УСУ.
Незадоўга да з'яўлення гэтай інфармацыі намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр апублікавала відэа, імаверна, пра пачатак контрнаступу УСУ з подпісам: «Планы любяць цішыню. Аб'явы пра пачатак не будзе».
Каментары