Палітзняволеная Ірына Гарашына цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю
Пра вызваленне Ірыны Гарашынай з гомельскай калоніі паведамілі праваабаронцы.
Былую настаўніцу, маці дзвюх дачок затрымалі 24 жніўня 2021 года. Яе абвінавацілі ў тым, што яна пакідала каментары ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаны «экстрэмісцкім».
Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 203 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).
Ірыне суд прызначыў 2 гады калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Каментары