Грамадства22

Як падсадныя агенты ад КДБ могуць разводзіць зняволеных на грошы, абяцаючы свабоду

Чарговае расследаванне «Байпол» раскрывае падрабязнасці аднаго закрытага суда супраць супрацоўніка КДБ, які падсаджваў свайго агента ў камеры. Гэта гісторыя даўняя. Але яна паказвае, як спецслужбы праз «качак» могуць выведваць інфармацыю і ў абмен на немалыя грошы абяцаць свабоду. 

BYPOL
Маёр КДБ Уладзіслаў Татаранка. Скрыншот відэа «Байпол»

Герой гісторыі — маёр КДБ Уладзіслаў Татаранка. Ён працаваў у галоўным упраўленні па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Закрытае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе супраць яго праходзіла вясной 2011 года ў Мінскім гарнізонным ваенным судзе. Маёра Татаранку абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да дачы хабару, махлярстве, злоўжыванні ўладаю і атрыманні хабару.

Як вынікае з матэрыялаў судовай справы, у органах КДБ Татаранка займаўся аператыўнай работай з тымі, хто знаходзіўся пад следствам ці быў асуджаны і знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

Як сцвярджаецца ў матэрыяле «Байпол», ён быў адным з тых аператыўных работнікаў, якія падсаджвалі да вязняў СІЗА КДБ агентаў з мэтай схілення да супрацоўніцтва, пацвярджэння інфармацыі аб злачынствах, атрымання дадатковай інфармацыі аб супрацьпраўнай дзейнасці.

Падчас такой дзейнасці следчыя атрымлівалі таксама інфармацыю аб сумах грошай, якія могуць быць выкарыстаныя для так званага «водкупу закладніка» за раскаянне.

У матэрыяле сцвярджаецца, што ў 2009 годзе ў СІЗА КДБ пад кіраўніцтвам Уладзіслава Татаранкі праводзілася ўнутрыкамерная распрацоўка двух грамадзян Рэспублікі Беларусь — былога карумпаванага супрацоўніка міліцыі з АБЭЗ І. і генеральнага дырэктара аднаго з аўтасалонаў Р., які скраў грошы.

Для таго, каб праверыць, ці ёсць у абвінавачаных грошы, Татаранка праводзіў аператыўныя камбінацыі з дапамогай грамадзяніна Расіі Карэна Вартаняна, які знаходзіўся ў СІЗА па абвінавачанні ў серыі вымагальніцтваў у Жодзіне. Татаранка падсаджваў Вартаняна ў камеры, дзе ўтрымліваліся І. і Р.

Як сцвярджаецца ў матэрыяле расследавання, Татаранка адзначаў, што

«Вартанян належным чынам выконваў свае абавязкі (агента), у сувязі з чым яму неаднаразова прапаноўвалася заахвочванне ў выглядзе тэлефонных перамоваў і спатканняў».

Тэлефонныя размовы і спатканні адбываліся ў асабістым кабінеце Татаранкі. Гэта было зроблена, каб не раскрыць асобаў.

У матэрыяле сцвярджаецца, што Вартанян прапанаваў асуджанаму Р. садзейнічанне ў рашэнні пытання аб змене меры абмежавання ці змякчэнні меры пакарання ў судзе. Такім чынам Вартанян «развёў» Р. на суму з чатырма нулямі, аўтавоз з прычэпам і зямельны ўчастак пад будаўніцтва завода для вытворчасці пітной вады.

Матэрыялы расследавання сведчаць аб тым, што за садзейнічанне ў справе самога Вартаняна Татаранка атрымаў ад яго родных 3 тысячы даляраў і каштоўныя падарункі.

Па такой жа схеме Вартанян дзейнічаў і адносна іншага абвінавачанага — І. За грошы ён яму прапаноўваў садзейнічанне ў змене меры абмежавання ці спынення крымінальнай справы. Для І. паслуга каштавала 30 тысяч даляраў.

Спачатку І. пагадзіўся перадаць грошы, але пазней адмовіўся. Яго жонка звярнулася ў МУС з заяваю, што ад мужа патрабуюць хабар за вызваленне з-пад варты і спыненне крымінальнай справы.

Аператыўныя супрацоўнікі МУС правялі праверку — сітуацыя пацвердзілася.

У судзе начальнік следчага ўпраўлення КДБ Дзмітрый Канаплянік і следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення КДБ Вячаслаў Кулявец выступілі на карысць агента Вартаняна. Яны заяўлялі, што былы міліцыянер І. прапаноўваў грошы Вартаняну, каб купіць аўтамабіль для сям'і, а не для свайго водкупу.

Але гэтыя паказанні былі прызнаныя як неадпаведныя рэчаіснасці. А Татаранку выставілі абвінавачанне.

У выніку Татаранку прызналі вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Суд прызначыў яму тры гады пазбаўлення свабоды і штраф у памеры 100 базавых велічынь. Акрамя гэтага, ён быў пазбаўлены права на працягу пяці гадоў займаць пасады і займацца дзейнасцю, якая звязаная з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

У той жа час на падставе арт. 78 Крымінальнага кодэкса суд вырашыў пакаранне ў дачыненні да Татаранкі ў выкананне не прыводзіць, калі на працягу двухгадовага тэрміну ён не здзейсніць новага злачынства і будзе выконваць абавязкі, якія на яго ўскладзеныя.

Татаранку апраўдалі па абвінавачанні ў спробе махлярства ў асабліва буйным памеры, падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры, у атрыманні хабару паўторна ў буйным памеры.

Але не пашанцавала агенту Вартаняну. Яго прызналі вінаватым у спробе здзейсніць махлярства ў асабліва буйным памеры. Яго прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці. Вартанян таксама быў прызнаны вінаватым у падбухторванні да дачы хабару.

Чытайце яшчэ:

BYPOL раскрыў механізм правакацыі супраць Дашкевіча і Лобава ў 2010 годзе

«Яны ў нас пад праслушкай. Але ні**я там няма, яны тэлефоны з сабою не бяруць». Як сілавікі разбіраліся з Новай Баравой і Дзяржынскам — зліў

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Каментары2

  • Шэрлак Голмз
    02.06.2023
    Цікава, але навошта цяпер гэтыя гісторыі 10-гадовай даўніны? Байполу больш заняцца няма чым? Хацелася б больш актуальных расследванняў. А то выглядае на імітацыю дзейнасці. Быццам бы даюць 'гарачую' інфармацыю, але каштоўнасць гэтай інфармацыі калянулявая.
  • даведка
    02.06.2023
    Если копнуть глубже, то оказывается, что начальником следственного управления КГБ и затем начальником главка КГБ в момент совершения указанных преступлений являлся Игорь Шуневич, без участия которого внутрикамерная разработка в СИЗО КГБ со стороны Татаренко проводиться не могла. А давший недостоверные показания в суде Дмитрий Конопляник впоследствии тоже получил генеральский пост в СК, что свидетельствует о том, что Лукашенко надёжно повязал компроматом всё руководство белорусского КГБ.

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску рабочы скраў дарагіх вентылятараў на 10 тысяч рублёў, а прадаў за 500 рублёў

Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі10

Памёр акадэмік Віктар Парфёнаў

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →