Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга
Міністэрства адукацыі нагадала, што адзнакі, атрыманыя на цэнтралізаваным экзамене, не падлягаюць перагляду. Як паведамілі «Спутніку» ў прэс-службе ведамства, гэта прадугледжана правіламі атэстацыі, прынятымі ў 2022 годзе ў сувязі з увядзеннем ЦЭ.
Адпаведна, падаць апеляцыю ў сувязі з нязгодай з ацэнкай, атрыманай за экзамен па рускай або беларускай мове, выпускнікі школ не могуць.
Напярэдадні Міністэрства адукацыі апублікавала вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), які адбыўся 14 мая па беларускай і рускай мовах. «Моўны» ЦЭ напісалі больш за 53 тысячы выпускнікоў школ. Максімальныя 100 балаў атрымалі 413 вучняў па беларускай мове і 482 чалавекі па рускай мове.
Вынікі выклікалі шквал эмоцый як у саміх абітурыентаў, так і ў іх бацькоў.
і
Каментары