Эканоміка

У Польшчы зноў пачалі правяраць транспартныя кампаніі з беларускім капіталам

У Польшчы пачаўся чарговы этап праверкі фірмаў-перавозчыкаў з беларускім і расійскім капіталам. Для праверкі адабралі каля 60 кампаній, паведамляе Myfin.by.

«Мы пачынаем другі этап праверкі выбраных суб'ектаў, у дачыненні да якіх былі сумневы — ці сапраўды яны выконваюць законы», — заявіў дзяржсакратар Міністэрства інфраструктуры Рафал Вэбер.

Праверкі накіраваныя перш за ўсё на выкананне правілаў сумленнай канкурэнцыі, бо ў ходзе ранейшых праверак высветлілася, што каля 50% правераных транспартных сродкаў належаць перавозчыкам з-за мяжы.

Так, кантрольныя органы правераць у першую чаргу, ці працуюць кампаніі на законных падставах. Акрамя гэтага, праверкі закрануць такія пытанні, як адпаведнасць кіроўцаў іх кваліфікацыі, законнасць іх працаўладкавання і г. д. Таксама кантралёры ацэняць захаванне кіроўцамі нормаў працоўнага часу. Цікавяць іх і парушэнні, якія тычацца выплаты падаткаў.

Праверка праводзіцца адразу некалькімі ведамствамі: дарожна-транспартнай інспекцыяй, Нацыянальнай інспекцыяй працы, памежнай аховай і будаўнічым наглядам.

Для праверкі адабралі каля 60 кампаній, як гаворыцца ў паведамленні, паколькі іх падазраюць у парушэнні закона. Напрыклад, выявілася, што ў Варшаве па адным адрасе было зарэгістравана адразу 90 кампаній.

Інспектары дарожнага транспарту падзяліліся і вынікамі папярэдніх праверак. Адзначаецца, што маштабы парушэнняў значныя. Гэта і невыкананне нормаў працоўнага часу кіроўцамі, і адсутнасць уліку дзейнасці кіроўцаў у картках кіроўцаў і ўліковых лістках, і адсутнасць медыцынскіх аглядаў. Парушэнні таксама выяўленыя ў выдадзеных пасведчаннях кіроўцы.

Раней аб пачатку комплекснай праверкі транспартных кампаній з капіталам з Беларусі і Расіі, зарэгістраваных у Польшчы, паведамлялася яшчэ ў лютым.

Каментары

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →