Грамадства11

Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота 

Сёння першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч уручаў узнагароды на юрфаку БДУ. Туды паклікалі загадчыцу кафедры экалагічнага і аграрнага права Тамару Макараву, маці палітвязня: тры месяцы таму яе сына, былога адваката Міхаіла Макарава, асудзілі за ўдзел у пратэсце. Але на справаздачных фота для сайта суда яе абрэзалі. 

Тамара Макарава справа. Фота: тэлеграм-канал Вярхоўнага суда

Адваката Міхаіла Макарава затрымалі ў верасні 2022-га, а асудзілі ў сакавіку 2023-га на год калоніі па 342 артыкуле («Актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). 

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Макараў паходзіць з сям'і юрыстаў. Яго жонка адвакат, маці і брат — юрысты. 

Маці Міхаіла, Тамара Макарава, — загадчыца кафедры экалагічнага і аграрнага права юрфака БДУ. 

Сёння на юрфаку БДУ прадстаўнікі Вярхоўнага суда ўзнагароджвалі супрацоўнікаў факультэта. Прымеркавана гэта было да 100-годдзя Вярхоўнага суда. 

Тамару Макараву таксама запрасілі. На фота, апублікаваным у тэлеграм-канале суда, яна сядзіць побач з дэканам юрфака Шыдлоўскім і красамоўна глядзіць на тых, хто на сцэне. 

Але вось нюанс: на тых жа фота, апублікаваных на сайце Вярхоўнага суда, Макараву абрэзалі. На фота відаць толькі Шыдлоўскага. 

Скрыншот з сайта Вярхоўнага суда 

Вярхоўны суд Беларусі пасля 2020 года не аспрэчыў ніводнага незаконнага рашэння судоў па палітычных і каля-палітычных справах. У Вярхоўным судзе судзілі некаторых палітвязняў, каб не даць ім магчымасці падаць апеляцыю. 

Чытайце таксама: 

«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • хірург аматар
    29.05.2023
    Як жанчыну маглі абрэзаць? Звычайна "абразаюць" мужчынаў....

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →