Кіяну Рыўз і ягоны гурт выступілі на сцэне ўпершыню за 20 гадоў
Рок-гурт Dogstar, які грае ў стылі грандж, выступіў на фестывалі BottleRock — упершыню з 2002 года. У склад калектыву ўваходзяць Роб Мейлхаўз (ударныя, клавішы), Брэт Домраўз (гітара, вакал) і Кіяну Рыўз (бас-гістара).
Dogstar выканалі кампазіцыі з першых двух альбомаў гурта, а таксама сыгралі тры новыя песні. Усе яны стануць часткай новай пласцінкі, рэліз якой адбудзецца пазней.
Рыўз прызнаўся, што ўсе гэтыя гады яму не хапала музыкі, сумесных рэпетыцый, выступаў і напісання новых трэкаў.
Каментары