Грамадства3535

«Я не ведаю, ці ён жывы». Ціханоўская запісала зварот з нагоды трэцяй гадавіны затрымання яе мужа Сяргея

Сёння спаўняецца тры гады, як за кратамі знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі. Блогера затрымалі ў Гродне 29 мая 2020 года на перадвыбарчым пікеце. З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім прызнаецца ў любові да мужа і дзякуе беларусам за падтрымку.

Ціханоўская кажа, што заўсёды носіць з сабой тэчку з фатаграфіяй мужа. Калі суразмоўцы пытаюць яе, як маецца Сяргей, яна не ведае, што адказаць. 

«Я не ведаю, ці жывы ён. Ужо тры месяцы пра Сяргея няма ніякай інфармацыі», — гаворыць яна. 

Яшчэ ў лютым прапагандысты пускалі чуткі ў сваіх каналах аб тым, што ён памёр у турме. 

«І, вядома, бачачы такое, маё сэрца проста раздзіралася ад турботы за яго і яго жыццё», — сказала Ціханоўская. 

Ціханоўская кажа, што цяпер у месцах зняволення з палітвязнямі адбываюцца жудасныя рэчы.

«Цяпер у турмах з палітвязнямі робяцца сапраўдныя жахі. Нядаўна праз праблемы з сэрцам памёр Мікалай Клімовіч. Уладзімір Гундар цалкам аглух у карцары, а Вікторыю Кульшу душыў наглядчык. Я чытаю жудасныя навіны штодня, і ў гэты момант думаю пра Сяргея», — сказала яна.

Святлана Ціханоўская гаворыць, што хацела б вярнуцца дадому, быць разам з мужам і дзецьмі ў свабоднай Беларусі. 

«За наша з ім трохгадовае расстанне я пабывала ў такой колькасці краін, якую раней нават не магла сабе ўявіць. Хоць папраўдзе я мару вярнуцца дадому і жыць з Сяргеем і дзецьмі ў свабоднай Беларусі.

Усе гэтыя тры гады я трымаю сябе ў руках, калі мяне пытаюць пра самага роднага чалавека. Бо мала хто з тых, хто пытаецца, сапраўды разумее, што гэта такое. Але разумееце вы, мае шаноўныя», — кажа Святлана.

Яна кажа, што трымаецца дзякуючы беларусам. 

«Калі Сяргей патэлефанаваў мне з турмы, я сказала яму: я трымаюся дзякуючы беларусам. Так было тады, так ёсць і цяпер. Таму сёння я яшчэ раз хачу сказаць дзякуй усім вам: тым, хто верыць і падтрымлівае Сяргея; тым, хто верыць і падтрымлівае мяне; тым, хто падтрымлівае саміх сябе, сваіх блізкіх ці нават незнаёмых людзей, якія аказаліся ў цяжкай сітуацыі.

Пагадзіцеся, што падтрымка і клопат здольныя саграваць сэрцы нават у самыя цяжкія моманты. Таму я прашу вас берагчы адно аднаго, часцей дапамагаць і дзякаваць адно аднаму і ні ў якім разе не даваць абставінам пазбавіць вас эмоцый і пачуццяў», — сказала яна.

Прадпрымальнік і відэаблогер Сяргей Ціханоўскі меў намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Калі яго папулярнасць стала расці, то ў маі 2020 года яго затрымалі, а пазней асудзілі на 18 гадоў узмоцненага рэжыму.

У лютым гэтага года яму быў вынесены новы прысуд — у 1,5 года пазбаўлення волі па справе аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Каментары35

  • Мойша
    29.05.2023
    Не такі як ёсць, дарма чакаць ад мора пагоды))
  • Мойша
    29.05.2023
    У цябе Святлана ёсць шанец і зараз: адмоўся ад сваіх амбіцый прызнай паразу і тысячы вязняў выйдуць жывыя на волю і ў будучыні будзе шанец
  • Жвір
    29.05.2023
    Не такі як ёсць, дык калі вы аддалі свой магутны голас спадарыне Сьвятлане, чаму ж яна ў выгнаньні ? Як вы такое дазволілі ? А цяпер расказвайце, вучыце яе, што ёй рабіць, каб вас задаволіць...

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек6

Уладальніка гродзенскага сайта s13.ru не выпусцілі — судзілі другі раз2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →