Спорт1919

«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым

Украінская тэнісістка Марта Касцюк пракаментавала словы беларускі Арыны Сабаленка, якая лічыць, што ўкраінка яе ненавідзіць.

Марта Касцюк

Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка перад матчам з украінкай Мартай Касцюк у першым крузе асноўнай сеткі турніру «Ралан Гарос», які цяпер праходзіць у Францыі, запыталіся, як яна ставіцца да таго, што ўкраінка не збіраецца паціскаць ёй руку. Сабаленка адказала так:

«Я не хачу марнаваць сваю энергію на такія рэчы. Гэта значыць, гэта не мая справа.

Калі яна мяне ненавідзіць, добра, я нічога не магу з гэтым зрабіць. Будуць людзі, якія мяне любяць, будуць людзі, якія мяне ненавідзяць. Калі яна мяне ненавідзіць, я да яе нічога падобнага не адчуваю». 

Адносна гэтых слоў задалі пытанне ўжо яе апанентцы, і Марта Касцюк таксама патлумачыла сваю пазіцыю:

«Я прыязджаю на турнір, я хачу выйграць кожны матч, які я гуляю. Адзінае, што я раблю, — я не цісну руку. Я ніколі не казала ні ў інтэрв'ю, ні ў асабістай камунікацыі ні Арыне Сабаленка, ні каму-небудзь іншаму, што ненавіджу яе. Нават не ведаю, як каментаваць, чаму яна менавіта так пачала пра гэта казаць.

Для мяне гэта гісторыя не пра эмоцыі, таму што нянавісць — гэта эмоцыя, а гэта гісторыя пра павагу.

Па-першае, я не магу адчуваць павагу да яе выбару працягваць ездзіць у Расію, трэніравацца там, мець зносіны з расійскай прэсай. […]

Па-другое, асабіста для мяне заняткі тэнісам — гэта было не толькі пра ўласнае развіццё, грошы, камфорт, дапамогу сваёй сям'і і г. д. Галоўнае — гэта магчымасць нешта змяніць, змяніць да лепшага.

Сабаленка пасля гэтага турніру можа стаць першым нумарам у такім папулярным спорце. Маючы такую вялікую аўдыторыю, такі ўплыў у свеце, яна ад яго адмаўляецца. Які мэсэдж яна нясе ў свет? […]

Я проста не магу паважаць такую пазіцыю, калі гаворка ідзе пра падзеі, якія карэнным чынам мяняюць свет, — такія, як вайна.

Увогуле, я скажу так: у мяне няма нянавісці ні да кога з гульцоў з краін-агрэсараў. Я проста іх не паважаю.

Для мяне, калі шчыра, няма ніякай розніцы, калі мяне там хтосьці ненавідзіць, ці любіць, ці нешта яшчэ, таму што гэта эмоцыі. Для мяне важна, калі мяне паважаюць, таму што павага — гэта не эмоцыя. Вось што я думаю з усёй гэтай нагоды», — сказала ўкраінская тэнісістка.

Сёння ў матчы паміж Сабаленка і Касцюк перамагла Сабаленка ў двух сэтах — 6:3, 6:2.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Арына Сабаленка не разумее, за што яе ненавідзяць украінкі

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленка

Навоша: Перамога Арыны Сабаленка нават пад нейтральным сцягам — рэдкая нагода для самасцвярджэння людажэрнай дыктатуры

Каментары19

  • Беларус
    28.05.2023
    У мяне таксама няма павагі да Сабаленкі, якая падтрымлівае лукашыцкі рэжым.
  • Ёсік
    28.05.2023
    Няўжо так лукашэнка трымае Сабаленку за гланды, што жывучы ў ЗША, я не можа сказаць, што асуджае вайну, не падтрымлівае здзекі з народа Беларусі? Ён жа хутка сканае, корч стары. Чаго ты, Арынка, не разумееш? Хопіць гуляцца ў блазана.
  • Бобр
    28.05.2023
    Не делайте из людей идолов. Сами придумали, что идол должен следовать вашим пожеланиям. Ради спокойствия, многие предпочтут ничего не коментировать и не на что не подписываться

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так2

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла9

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне29

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →