А другой гадзіне ночы 27 мая віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адкідаў ДП «Спецаўтабаза». Пажар быў вялікі, таму тушылі яго паўсутак.

Нягледзячы на тое, што для тушэння ахопленага полымем смецця задзейнічалі ажно 10 адзінак тэхнікі і 28 чалавек (з іх 8 адзінак тэхнікі і 21 супрацоўнік МНС), да шостай гадзіны раніцы зона пажару ахоплівала прыкладна 1000 квадратных метраў.
Пасля таго пажар тушылі да абеду. Толькі прыкладна ў 13:30 у тэлеграм-канале беларускага МНС з'явілася паведамленне аб тым, што ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне смецця на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў у Віцебскім раёне.
Віцебскі палігон цвёрдых камунальных адкідаў знаходзіцца за два кіламетры на ўсход ад абласнога цэнтра і займае плошчу 32 гектары.
Каментары