У ЗША адказалі, ці будуць яны мяняць размяшчэнне сваіх ядзерных сіл пасля перамяшчэння расійскай зброі ў Беларусь
ЗША не плануюць мяняць размяшчэнне ядзерных сіл у сувязі з заявай аб пачатку перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер, як паведамляе Reform.by.
«Мы бачылі паведамленні аб дамоўленасцях Расіі і Беларусі і будзем працягваць сачыць. ( … ) І мы не бачым ніякіх падстаў карэктаваць размяшчэнне сваіх уласных ядзерных сіл — вы чулі, што мы казалі гэта раней. Як і ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю з Беларусі», — заявіла яна.
Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў ужо пачалося. Таксама ў гэты дзень міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб яе прымяненні застаюцца за Расіяй.
Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў
«Мы гаспадарлівыя». Лукашэнка супакойваў расіян, што з расійскай ядзернай зброяй ў Беларусі нічога не здарыцца
Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/317613