«Лаяўся, быў нецвярозы». Затрыманага пасля запуску бела-сініх шарыкаў беларуса арыштавалі на 15 сутак
Грамадзянін Беларусі Дзмітрый Галаўлёў, затрыманы пасля таго, як у Маскве ў неба запусціў бела-сінія шары і сцяг, арыштаваны на 15 дзён паводле артыкула аб дробным хуліганстве, паведамляе «ОВД-Инфо».
Паводле звестак праекта, Галаўлёў прызнаў віну ў тым, што «каля пад'езда лаяўся, быў нецвярозы».
24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй быў затрыманы 22 мая неўзабаве пасля таго, як у небе над Масквой заўважылі бела-сінія паветраныя шарыкі, да якіх быў прымацаваны бела-блакітна-белы сцяг (сімвал расійскай апазіцыі і антываеннага руху ў РФ).
Як адзначае «ОВД-Инфо», дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Юлія Галаўлёва.
Беларусцы далі велізарны штраф за бела-чырвона-белыя навагоднія шарыкі
У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга
Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня
Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю
Каментары