Грамадства

Суд у Маскве адклаў пасяджэнне аб перадачы Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня. Адвакат папрасіў перанесці разгляд у Прымор'е

Суддзя Прэсненскага суда Масквы адклала пасяджэнне аб перадачы ў Расію Сафіі Сапегі на 1 чэрвеня, каб пракуратура «змагла азнаёміцца з хадайніцтвамі абароны», паведамляе «Медыязона».

Адвакат папрасіў перанесці суд у Прыморскі край, бо Сапега зарэгістраваная на востраве Рускі.

Сафію Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам два гады таму, 23 мая 2021 года, у выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.

6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў: распальванне варожасці і варажнечы (частка 3 артыкула 130 КК) і незаконнае збіранне інфармацыі аб прыватным жыцці (частка 1 артыкула 179 КК).

14 красавіка Генпракуратура задаволіла хадайніцтва Сафіі Сапегі аб перадачы яе ў Расію для адбыцця пакарання. У жніўні мінулага года яна была пазбаўленая дазволу на жыхарства ў Беларусі, акрамя таго, ёй адмовілі ў памілаванні.

Рамана Пратасевіча 3 мая 2023 года суд асудзіў да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 22 мая Лукашэнка яго памілаваў.

Каментары

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на дымку і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?3

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на дымку і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Нічога святога. Паглядзелі сіквэл «Бітлджуса» і расказваем, чаго чакаць

Расія можа рыхтаваць дыверсіі супраць міжнародных падводных камунікацый

Балкунец пераконвае, што праз памілаванне выходзяць людзі выключна з яго гуманітарнага спісу13

Чатыры гады таму затрымалі Марыю Калеснікаву3

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі раніцай у суботу?

Салат з гарбузом і нутам — рэцэпт2

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі23

Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў12

Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на дымку і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?3

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на дымку і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →