Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 23 мая прыбыў на франтавы ўчастак, каб павіншаваць абаронцаў з Днём марской пяхоты Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
«Нашы абаронцы. Франтавы ўчастак. Сёння я тут, каб павіншаваць нашых воінаў з іх днём марской пяхоты ВМС УСУ. Слава кожнаму і кожнай, хто абараняе Украіну», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Дзе менавіта на перадавой пабываў прэзідэнт Украіны, не адзначаецца.
22 мая Зяленскі запісаў відэазварот да ўкраінцаў у дарозе. 21 мая Зяленскі быў у Японіі на саміце G7, дзе правёў сустрэчы з міжнароднымі партнёрамі Украіны. У прыватнасці, з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, нагадвае «Украінская праўда».
Каментары