Свет66

Ландсбергіс у Бруселі: Падтрымліваць беларускую апазіцыю і палітвязняў трэба не праз допісы ў твітары, а праз палітычныя дзеянні

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс негатыўна ацаніў зацягванне перамоў аб санкцыях супраць Беларусі. Ён лічыць недапушчальным тое, што некаторыя краіны хочуць спалучыць увядзенне новага пакета абмежаванняў супраць рэжыму ў Мінску са змякчэннем раней уведзеных санкцый. 

Пра гэта кіраўнік літоўскага МЗС заявіў перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.

Праект санкцый супраць Беларусі быў прапанаваны Еўракамісіяй у студзені, але дагэтуль не ўхвалены, бо група краін на чале з Партугаліяй запатрабавала зняць ранейшыя абмежаванні на экспарт беларускай калійнай солі і такім чынам на кампаніі з сектара ўгнаенняў.

«Сёння я папрашу вас раздзяліць гэтыя дзве рэчы, каб рухацца наперад з беларускім пакетам, калі мы сур'ёзна падтрымліваем беларускую апазіцыю і палітвязняў не праз допісы ў твітары, а праз палітычныя дзеянні. Мы прапанавалі пакет санкцый на 200 млн еўра, а пакет з выключэннямі каштуе 8 млрд еўра», — сказаў Ландсбергіс.

Габрыэлюс Ландсбергіс падкрэсліў, што хуткае ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму ў Мінску неабходнае, бо Расія выкарыстоўвае Беларусь, каб абысці абмежаванні ЕС.

Акрамя Літвы, супраць змякчэння ранейшых санкцый выступае таксама Польшча. Гэтыя краіны адхіляюць аргументы аб тым, што абмежаванні зʼяўляюцца пагрозай глабальнай харчовай бяспецы. Польшча і Літва адказваюць, што гэта расійская прапаганда, бо праблем з угнаеннямі на рынку цяпер няма, і што замест Беларусі іх можна імпартаваць, напрыклад, з Канады.

Каментары6

  • Не смяшыце
    22.05.2023
    mikola, як знішчылі рэжым у Іране на Кубе ў Кврэі паўночнай, у М’янме, так знішчаць? Не падманвайцеся санкцыі нічога ня знішчаць.
  • mikola
    22.05.2023
    Не смяшыце, //  Ni haceu smjasyc....adnak treba pasprabavac . Moza na gety raz -sankcyi daduc Vynik !
  • Олег
    22.05.2023
    Еврасаюз не может определиться с новыми санкциями против Беларуси. Ок так введите национальные санкции. Полностью закройте границу с ЕС. И не нужен весь ЕС . Надо решение Литвы, Латвии и Польши.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →