Грамадства11

Былога школьніка будуць судзіць за «кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем»

Чатырох маладых людзей затрымалі і будуць судзіць за кіраўніцтва так званым «экстрэмісцкім фармаваннем» у тэлеграме. Пра які тэлеграм-канал ідзе размова, не паведамляецца. 

Па інфармацыі СК, у чэрвені мінулага года з 17-гадовым падлеткам з Касцюковічаў Магілёўскай вобласці звязаўся невядомы, які прапанаваў уступіць у закрытую групу ў тэлеграме. Хлопец нібыта стаў актыўным удзельнікам і адміністратарам групы. Да яго, па інфармацыі СК, далучыліся яшчэ трое аднадумцаў (19 і 27 гадоў). 

Паводле СК, яны «распаўсюджвалі лжывыя экстрэмісцкія матэрыялы аб уцягванні Рэспублікі Беларусь у спецыяльную ваенную аперацыю», «заклікалі нападаць на супрацоўнікаў міліцыі і забіраць у іх зброю, спыняць вайсковую тэхніку», размяшчалі паведамленні «пра вядзенне дзейнасці тэрарыстычнай накіраванасці, у тым ліку па разбурэнне і пашкоджанне чыгуначных пуцей», «прымяненне зброі» і «кактэйляў Молатава» і г. д.

Дзеянні маладых людзей СК кваліфікаваў па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку здзейсненае паўторна;
  • наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці і варажнечы па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці.

Імёны затрыманых не называюцца. 

Каментары1

  • Казік
    22.05.2023
    Якім чынам на іх выйшлі?

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →