Дырэктару гродзенскай студыі вэб-дызайну «Іквадарт» узмацнілі пакаранне з «хіміі» на калонію
У судзе Мазырскага раёна 5 мая адбыўся суд па замене пакарання дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. Толькі цяпер праваабаронцам стала вядома, што палітвязню ўзмацнілі пакаранне, а яго перавялі ў следчы ізалятар.
Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка.
13 чэрвеня ў палітвязня адбудзецца апеляцыйны суд. Да гэтага яго можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі.
Глеб Койпіш быў затрыманы 25 жніўня 2021 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
9 снежня 2021 года быў вынесены прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты да часу накіравання на адбыццё пакарання.
14 сакавіка 2022 Глеб пачаў адбываць пакаранне ў мазырскай ПУАТ № 21.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыла палітзняволенага ў «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Каментары