Грамадства2323

Лябедзька назваў, хто мог бы быць добрым прэзідэнтам для Беларусі

Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю «Ток» паразважаў пра магчымы сцэнар вызвалення Беларусі, вартыя кандыдатуры на пасаду прэзідэнта і тое, ці могуць паставіць кіраваць краінай Мікалая Лукашэнку.

Анатоль Лябедзька Анатолий Лебедько Anatoly Lebedko
Анатоль Лябедзька падчас інтэрв'ю. Скрын відэа ютуб-канала «Ток»

Умова вызвалення Беларусі — ваенная і палітычна параза Масквы

Анатоль Лябедзька лічыць, што сцэнаром вызвалення Беларусі і пераходу да дэмакратыі з'яўляецца параза Пуціна, і ўдакладняе:

«Не проста падпісанне нейкіх пагадненняў аб статус-кво, а менавіта параза. Толькі гэта дае нам шанец і перспектыву».

Палітык адзначае, што сёння трэба выкарыстоўваць той шанец чорна-белай сітуацыі і пераконваць еўрапейцаў і амерыканцаў, што без дэмакратычнай Беларусі немагчыма бяспечная Еўропа.

«Гэта трэба, каб было ў галаве кожнага еўрапейскага палітыка. Калі будзе ваенная параза Пуціна і калі будзе абсалютна сфармавана жаданне бачыць Беларусь як частку Еўрапейскага саюза, зыходзячы ў першую чаргу з пытанняў бяспекі, то тады ў нас ёсць шанец».

Палітык удакладняе, што пад паразай Пуціна ён бачыць вяртанне Украіны ў свае межы і падпісанне капітуляцыі Расіі. Важна не толькі ваенная параза, але і палітычная. Апошняя азначае немагчымасць вяртання Масквою ранейшай міжнароднай субʼектнасці і магчымасцяў супрацы з міжнароднай супольнасцю.

«Калі Пуцін і ў ваенным плане, і ў палітычным застанецца банкрутам, то той ахоўны купал, які цяпер існуе над беларускім рэжымам, проста знікне. І тады вялікая магчымасць таго, што ў Беларусі зноў могуць пачацца пратэсты. У такіх умовах Лукашэнка можа паспрабаваць перадаць камусьці ўладу. Гэта можа прывесці да вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Тады могуць пачацца працэсы аднаўлення таго, што мы страцілі за апошнія тры гады».

Каму Лукашэнка можа аддаць уладу

Палітык упэўнены, калі не будзе рэжыму Лукашэнкі, выбары ў Беларусі будуць свабодныя і сумленныя. А ў 2025 годзе Лукашэнка будзе спрабаваць застацца ва ўладзе. Але гэта нельга назваць выбарамі. «Іх нават можа і не быць. Я падтрымліваю прапанову аб іх адмене. Гэта сэканоміць грошы. Таму што тое, што адбываецца, гэта імітацыя, фэйк. Лукашэнка і выбары — несумяшчальныя».

Сам жа Лукашэнка, як лічыць Лябедзька, нікому не гатовы аддаць уладу.

«У яго ў галаве такі сцэнар — пражыць як мага больш і захоўваць за сабою поўны кантроль. А потым каб на лафеце ад Музея Вялікай Айчыннай вайны да саркафага. І каб першы вянок на магілу паставіў другі прэзідэнт Беларусі — Мікалай Лукашэнка. Гэта яго ідэальны варыянт. Каб ён да апошняга дня, пакуль ходзіць, пакуль гаворыць, каб ён захоўваў палітычную ўладу».

Другі сцэнар — у выпадку праблем са здароўем, на думку Лябедзькі, Лукашэнка мог бы падзяліцца ўладай з сынам Віктарам.

Палітык не бярэцца прадказаць, да каго пяройдзе ўлада, калі Лукашэнка нечакана памрэ:

«Ёсць фармальныя прававыя ўмовы, але могуць быць самыя розныя сцэнары».

Ён думае, што ва ўлад няма канкрэтнага сцэнара на такі выпадак. «Лукашэнка проста не дазволіць публічна ці ў нейкай закрытай прасторы фармуляваць задачы ці абмалёўваць сцэнары на той выпадак, калі яго няма. Для яго гэта можа выглядаць як параза. Для яго гэта псіхалагічна вельмі дрэннае пасланне. Нават калі яму будзе вельмі дрэнна, ён мусіць дэманстраваць, што ён моцны, што захоўвае кантроль».

Лябедзька дадае:

«Калі гэтага не будзе, то гэта будзе вельмі адчувальна. Напрыклад, калі да картэжу Віктара Лукашэнкі пацягнуцца аўтамабілі, будуць часцей званіць сілавікі і будзе жаданне зрабіць лепшыя падарункі на дзень народзінаў, то гэта азначае, што «працэс пайшоў». Сілавікі і чыноўнікі будуць інтуітыўна адчуваць, што з Віктарам трэба сёння адбудоўваць. І гэтага не схаваеш у публічнай прасторы».

Наталля Качанава — конь, які ўсё цягне

На думку Анатоля Лябедзькі, персона Наталлі Качанавай вельмі выгадная Лукашэнку. На яго погляд, гэта абумоўлена тым, што Качанава адданая Лукашэнку і не стварае праблем. Палітык, выбачыўшыся перад жанчынамі, параўноўвае Качанаву з канём, якога нагрузіш і ён будзе цягнуць і цягнуць.

«Яна для яго абсалютна камфортная. Яна не стварае праблем і спрабуе вырашыць тыя праблемы, якія зʼяўляюцца каля Лукашэнка. І ён ёй у поўным сэнсе давярае», — лічыць Лябедзька.

Хто быў бы добрым прэзідэнтам 

Цудоўным прэзідэнтам новай Беларусі, на думку Лябедзькі, змаглі б быць Алесь Бяляцкі, Святлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка.

«Па новай Канстытуцыі, якую мы падрыхтавалі, — удакладняе ён. — З абмежаванымі паўнамоцтвамі, з магчымасцю прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне».

Ці можа стаць прэзідэнтам Мікалай Лукашэнка

На пытанне аб тым, ці могуць грамадзяне Беларусі пасля расчаравання ў новых уладах ва ўмовах дэмакратычнай Беларусі выбраць прэзідэнтам Мікалая Лукашэнку, адзначае, што па новай Канстытуцыі, якая будзе ў дэмакратычнай Беларусі, інстытут прэзідэнцтва не будзе мець такіх паўнамоцтваў, як цяпер. Галоўным у новай сістэме будзе парламент. Затым урад. І потым прэзідэнт.

Палітык акцэнтуе ўвагу на тым, што ў новай Беларусі важна будзе захаваць раўнавагу сістэмы. На яго думку, варыянт Канстытуцыі 1994 года таксама небяспечны, бо прадугледжвае прэзідэнцкую форму палітычнага ўладкавання, пры якой прэзідэнт зʼяўляецца і кіраўніком дзяржавы, і кіраўніком выканаўчай улады.

«Заўсёды будзе спакуса гэта выкарыстаць. Хто б ні прыйшоў да ўлады, зʼявяцца дарадцы, якія яму скажуць, што трэба больш паўнамоцтваў. Напрыклад з-за таго, што трэба супрацьстаяць Расіі, якая мае каварныя планы, ці для правядзення рэформаў, якія забуксавалі ў парламенце.

Здаецца, гэта рацыянальна. Але гэта прыводзіць да таго, што крэсла прэзідэнта становіцца ўсё больш шырокім. Ён усё менш слухае іншых і хоча ўсё вырашаць хутка. І паступова чалавек бранзавее на гэтай пасадзе», — лічыць Лябедзька.

Глядзіце цалкам:

Каментары23

  • Шмурзiкi
    22.05.2023
    Колькi можна посцiць агентуру?
  • Мойша
    22.05.2023
    Хопіць з нас раймонаў-пратасевічаў і іншых
  • шура
    22.05.2023
    Не, хопіць з нас ужо Лябедзькi! Хай едзе бульбу расцiць. Однажды предавший, предаст опять.

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі10

Памёр акадэмік Віктар Парфёнаў

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →