Паведамленні пра пажары у двух ваенкаматах Расіі з’явіліся сёння ў СМІ. Адзін ваенкамат загарэўся ў Маскве, другі — у Калужскай вобласці.
Будынак, у якім знаходзіцца ваенны камісарыят Праабражэнскага раёна УАА Масквы, загарэўся у Калодзежным завулку. Яго пагасілі.
Яшчэ адзін пажар у будынку, дзе знаходзіцца ваенкамат, адбыўся ў Обнінску Калужскай вобласці. Па словах відавочцаў, агонь перакінуўся з суседняга памяшкання — пункта выдачы Wildberries.
Каментары