У ноч з суботы на нядзелю, 21 мая, на вуліцы Першамайскай у сталіцы разбіўся аўтамабіль «Форд Мустанг», які належыць адной з каршэрынгавых кампаній, паведаміла ДАІ Мінска.
Аварыя здарылася каля 1:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, за стырном знаходзіўся 31-гадовы кіроўца. Рухаючыся па вуліцы Першамайскай, каля дома №10 ён не справіўся з кіраваннем і ўехаў у металічную агароджу.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Гэта ўжо не першае ДТЗ з каршэрынгавым «Форд Мустанг» у сталіцы. Раней, 8 сакавіка на вуліцы Старынаўскай трапіў у аварыю такі самы аўтамабіль. Тады 25-гадовы кіроўца таксама ўехаў у металічную агароджу.
Каментары