Раптоўна памёр намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ і муж Дыяны Гурцкая
Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Пётр Кучарэнка памёр 20 мая, вяртаючыся з Кубы разам з расійскай дэлегацыяй.

Пётр Кучарэнка і вядомая расійская спявачка Дыяна Гурцкая пажаніліся ў 2005 годзе
«Пятру Кучарэнку стала дрэнна ў самалёце, на якім расійская дэлегацыя вярталася з рабочай камандзіроўкі на Кубу.
Борт прызямліўся ў горадзе Мінеральныя Воды, дзе дактары спрабавалі аказаць дапамогу, але выратаваць Пятра Аляксандравіча не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Кучарэнка і вядомая расійская спявачка грузінскага паходжання Дыяна Гурцкая (прозвішча не скланяецца) пажаніліся ў 2005 годзе. Разам яны стварылі Фонд дапамогі невідушчым дзецям «На заклік сэрца». У 2007 годзе ў сямʼі нарадзіўся сын.
Пятру Кучарэнку было 46 гадоў.
Каментары