Свет77

«Хадзі сюды і паглядзі». Японка, якая выжыла пры Хірасіме, перасцерагла Пуціна ад ужывання ядзернай зброі

Кейка Агура з'яўляецца адной з нямногіх, хто выжыў пры атамнай бамбардзіроўцы Хірасімы. У інтэрв'ю ABC News яна пракаментавала рэгулярныя пагрозы Пуціна прымяніць ядзерную зброю ва Украіне.

Кейка Агура, 85-гадовая жыхарка Японіі, якая ў дзяцінстве ацалела пры ядзерным выбуху ў Хірасіме. Фота: ABC News

Тэлеканал ABC News 20 мая ўзяў інтэрв'ю ў Кейка Агуры — 85-гадовай жыхаркі Японіі, якая здолела выжыць пры ядзернай бамбардзіроўцы Хірасімы падчас Другой сусветнай. Жанчына падзялілася сваімі ўспамінамі, а таксама пракаментавала магчымае прымяненне ядзернай зброі з боку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Кейка Агуры было ўсяго 8 гадоў, калі на Хірасіму ўпала амерыканская ядзерная бомба, якая забіла каля 140 тысяч чалавек. Па яе словах, яна выдатна памятае той страшны дзень і ўсё тое, што адбывалася навокал.

«Спачатку была яркая ўспышка, а потым я рэзка ўпала. Раздаўся моцны выбух, які суправаджаўся ўдарнай хваляй, падобнай на тайфун альбо тарнада. Ад выбуху мяне выштурхнула на вуліцу, дзе я адразу страціла прытомнасць. Калі я расплюшчыла вочы, усё было цёмна. Затым я паступова ўбачыла, што ўсё было ахоплена полымем», — распавядае Агура.

Па ўспамінах жанчыны, неўзабаве пасля гэтага пачаўся «чорны, забруджаны радыяцыяй» дождж, а ў яе раён сталі адусюль сцякацца людзі, з якіх жыўцом аблазіла скура. Яны былі падобныя да прывідаў ці зомбі, і яны пачалі масава паміраць на вачах Агуры.

«Калі я ўспамінаю тыя дні, мне адразу хочацца плакаць», — дзеліцца жанчына з ABC News.

Акрамя ўспамінаў, яна таксама выказала сваё меркаванне наконт падзей ва Украіне, якой рэгулярна пагражаюць ужываннем расійскай зброі масавага паражэння. 

Кейка Агура ўпэўненая, што Уладзімір Пуцін, выкарыстоўваючы падобныя пагрозы, не мае ніякага рэальнага паняцця аб сутнасці ядзернай зброі. 

«Ты не ведаеш, што такое ядзерная зброя і якія наступствы яе прымянення. Так што хадзі сюды і пераканайся сам», — кажа Агура ў сваім звароце да Пуціна.

На думку японкі, усяму свету трэба задумацца аб будучых пакаленнях і цалкам адмовіцца ад зла ў выглядзе ядзернай зброі.

Нагадаем, што цяпер у Японіі праходзіць чарговы саміт G7, адной з тэм якога таксама сталі планы Расіі па размяшчэнні сваёй ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Паводле заявы Пуціна, будаўніцтва сховішчаў у Беларусі для размяшчэння расійскай ядзернай зброі павінна скончыцца ўжо да 1 ліпеня.

Каментары7

  • **
    21.05.2023
    па ходу гэта цётухна кшталту нашых "ветэранаў", якіх цягаюць на парады
    людзі ўсюды аднолькавыя
  • vic
    22.05.2023
    Хай вона скаже американцям прийти і подивитися на результати вибуху ядерної бомби, це ж вони її скинули.
  • Жыве Беларусь! Слава Украіне!
    22.05.2023
    лукашистско-рашистские боты прям активизировались. Толи еще будет, как начнется контр наступ, подгорать у них будет знатно

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →