Пасажыры пабачаць два ўзыходы сонца. Аўстралійская кампанія анансавала самы доўгі пералёт — 20 гадзін
З канца 2025 года аўстралійская авіякампанія Qantas Airways запусціць самы доўгі рэйс у свеце. Гэта будзе пералёт з аўстралійскага аэрапорта Сіднея ў лонданскі Хітроу, які Qantas назваў Project Sunrise.
Маршрут складзе 17 000 км. За час палёту — каля 20 гадзін — пасажыры змогуць убачыць два ўзыходы сонца, паведамляе finance.ua.
Запусціць рэйсы плануецца ў канцы 2025 года. Пакуль авіякампанія павінна падрыхтаваць самалёт: паменшыць колькасць месцаў, каб борт стаў лягчэйшым. Для пасажыраў плануецца арганізаваць зону адпачынку.
Палёты будуць праходзіць на Airbus A350-1000 — самым вялікім у авіяцыйнай галіне шырокафюзеляжным самалёце. Хоць гэтая мадэль самалёта звычайна змяшчае ад 350 да 410 пасажыраў, самалёты Project Sunrise будуць мець усяго 238 месцаў, у тым ліку
- 6 люксаў першага класа,
- 52 люксы бізнэс-класа,
- 40 крэслаў прэміум-эканамкласа,
- 140 месцаў эканамкласа.
Усе пасажыры таксама будуць мець доступ да бартавой «зоны дабрабыту», якая, згодна з Qantas, будзе асобнай прасторай для перамяшчэння з барам самаабслугоўвання.
Каментары