Галоўны апанент Эрдагана, лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу. Фота: AP

Галоўны апанент Эрдагана, лідар Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдароглу. Фота: AP

«[Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп] Эрдаган, вы не абаранілі межы і гонар краіны. Вы прывялі ў гэтую краіну больш за 10 млн уцекачоў. Як толькі я прыйду да ўлады, я адпраўлю ўсіх уцекачоў дадому», — сказаў Кылычдароглу на прэс-канферэнцыі з нагоды другога тура выбараў, які адбудзецца 28 мая.

У сакавіку гэтага года Эрдаган казаў, што ў выпадку сваёй перамогі, не будзе адпраўляць бежанцаў у іх краіны.

«Асноўная апазіцыя кажа: «Мы адправім бежанцаў назад у іх краіну, калі выйграем выбары». Мы не будзем адпраўляць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Турцыі заклікаў Расію «прыбраць рукі ад турэцкай дзяржавы»

У Турцыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
4