У Польшчы арыштавалі беларуса, якога падазраюць у арганізацыі міграцыі
У Варшаве затрымалі 46-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі. Ён арыштаваны на тры месяцы да суда, паведамляе памежная служба Польшчы.
Мужчыну вінавацяць у тым, што ён арганізаваў пераход мяжы для мінімум траіх грамадзян Сірыі. Іх затрымалі летась у кастрычніку, калі яны ехалі ад мяжы ў бок Нямеччыны. Таксама быў затрыманы кіроўца аўтамабіля, які вёз мігрантаў на загад беларуса.
Па месцы жыхарства беларуса забралі тры мабільныя тэлефоны і чатыры сім-карты.
Каментары