Заўтра раніцай да межаў Беларусі зноў падыдзе атмасферны фронт. Хітра так падыдзе — з паўднёвага захаду, і будзе павольна перамяшчацца на паўночны паўночны ўсход, піша тэлеграм-канал «Надвор'е».
Заўтра, 17 мая, увесь дзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях значная воблачнасць +13..+ 15°С, і дожджык; па поўдні ў Брэсцкай вобласці. Пасля абеду да + 22°С і магчымыя залевы і навальніцы.
На астатняй тэрыторыі краіны заўтра днём добрае надвор'е, на паўднёвым усходзе да +25..+27°С.
Чакаецца, што фронт працягне боўтацца над заходнімі раёнамі Беларусі ўсю ноч.
Значная воблачнасць і дажджы захаваюцца там да раніцы 18 мая.
Каментары
Бо надта дажджа хочацца!