Грамадства55

Памёр Хрыстафор Жаляпаў

Рух «За Свабоду» ў сябе ў сацсетках паведаміў пра смерць свайго сябра, віцебскага грамадскага актывіста Хрыстафора Жаляпава. Ён чатыры дні не дажыў да свайго 74-годдзя.

Хрыстафор Жаляпаў быў стваральнікам і кіраўніком віцебскага грамадскага аб'яднання «Самакіраванне і грамадства». Гэтая арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Яно было таксама адным з цэнтраў аб'яднання віцебскай дэмакратычнай супольнасці.

Як і сотні іншых грамадскіх арганізацый, гэтае аб'яднанне ў верасні 2022 года было ліквідаванае рэжымам Лукашэнкі.

«Хрыстафор Жаляпаў быў генератарам ідэй, стваральнікам і рухавіком шматлікіх грамадскіх ініцыятыў Віцебшчыны. Сапраўдным грамадзянінам, які да апошніх дзён думаў не пра сябе, а пра іншых, глыбока перажываў і прапускаў праз сябе ўсе нягоды, якія абрынуліся на Беларусь», — напісалі калегі Жаляпава.

«Ад сярэдзіны 90-х Хрыстафор быў лідарам грамадзянскай супольнасці Віцебшчыны, узначальваў Цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятываў. Дзякуючы яму віцебскі «трэці сектар» стаў адным з самых развітых і цікавых у краіне. Шчыры, разумны, неабыякавы, нястомны балгарын з беларускім сэрцам», — сказаў выданню «Позірк» сябар Жаляпава, экс-кандыдат у прэзідэнты і былы кіраўнік Руха «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Ён упэўнены, што імя Жаляпава «застанецца ў гісторыі змагання за еўрапейскую вольную Бацькаўшчыну».

Акрамя сяброўства ў Руху «За Свабоду», Жаляпаў таксама быў сябрам Сойму Партыі БНФ.

Развітанне з Хрыстафорам Жаляпавым адбудзецца 17 мая.

Чытайце таксама:

Памёр Іосіф Бойса

У зняволенага палітыка Мікалая Казлова памерла маці

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

Каментары5

  • Удзячны
    16.05.2023
    Яшчэ спадар Хрыстафор быў настаўнікам Закона божыя пры царкве Целіцельніца. Яго памятаюць мае дзеці і я.
    Дзякуй Вам Хрыстафор за неабыякавасць і за службу.
    Вечная памяць.
  • Gorliwy Litwin
    16.05.2023
    Не дажыў да свабоды. R.I.P.
  • Змагар-Беларус
    16.05.2023


    Хрыстафор
    Жаляпаў --- сапраўдны Беларус, разумны
    інтэлігэны добры Чалавек! Вельмі
    шкада.Маё спачауваньне ягоным сваякам.Я
    «знайшоў» яго (гледзячы з Менску) у
    1992 г.,калі мы стваралі Беларускі Фонд
    Падтрымкі Дэмакратычных Рэформаў (Фонд
    імя Льва Сапегі)...Ён адразу пагадзіўся
    узначаліць віцебскую філію Фонда.
    Дзейнічаў ён (з сябрамі) сапраўды
    паспяхова! Ён быў сапраўдным Дэмакратам
    і ўсе свае высілкі прыклаў для таго каб
    адукавваць грамадзян РБ для дзейнасьці
    ў мясцовым самакіраваньні, для Правоў
    Чалавека. Меравіта таму ён быў актыўны
    ў шэрагу дэмакратычных арганізацый.
    Але нельга не адзанчыць, што ён за сваю
    актыўнасьць меў крымінальны пераслед
    дыктатуры. Канешне вельмі гэта адбірала
    у яго здароўе. А тыя татальныя катаваньня
    дыктатуры сабодных людзей пасля 2020 г.
    таксама адбіліся на ягоным здароўе...
    Шкада вельмі. Яшчэ адзін сапраўдны
    Беларус, Дэмакрат пакінуў нашыя шэрагі.
    Але Беларусы будуць памятаць Хрыстафора
    Жаляпава



Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →