У пачатку красавіка ў Брэсце асудзілі мужчыну паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы ў тым, што ён, знаходзячыся ў мясцовым караоке-бары, праспяваў гімн Украіны, «чым публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы». Пра гэты выпадак піша «Вясна».
Віны сваёй чалавек не прызнаў і патлумачыў, што дзейнічаў насуперак мужчыну, які прасіў не спяваць украінскіх песень.
Вядома, што незадаволены мужчына — грамадзянін Расіі. Паводле яго сведчанняў, берасцеец прасіў яго з'ехаць з Беларусі і спяваў без мікрафона гімн Украіны, нягледзячы на шматлікія просьбы гэтага не рабіць.
У выніку берасцейца прызналі вінаватым у «пікетаванні» і прызначылі яму 7 сутак арышту.
Каментары