На мяжы з Літвой затрымалі афрыканца, які выдаваў сябе за еўрапейца
Увечары 6 мая беларускія памежнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» афармлялі аўтобус Мінск — Вільня. Пасажыр-іншаземец падаў памежніку французскі пашпарт, і гэта кантралёру падалося падазроным. Правялі спецправерку, падчас якой высветлілася, што дакумент падроблены.
Падчас расследавання мужчына растлумачыў, што купіў французскі пашпарт, каб трапіць у Еўрасаюз, а насамрэч ён грамадзянін Ганы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
Парушальнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя за спробу незаконнага перасячэння беларускай мяжы.
Каментары