Федэрацыя футбола ніяк не можа вызначыцца, што рабіць з клубамі, якія ўдзельнічалі ў дамоўных матчах
Сёння прайшло пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола. Як піша Football.by, планавалася, што на ім будзе прынята рашэнне па салігорскім «Шахцёры» і іншых фігурантах справы. Заўтра раніцай планавалі прэс-канферэнцыю.
Але, як аказалася, да вечара канкрэтнага рашэння па пакаранні прынята не было. Прэс-канферэнцыю адмянілі. Калі будзе наступнае пасяджэнне, невядома.
Падобна, у федэрацыі чакаюць рашэння зверху.
Каментары