Раніцай 10 мая на дзявятым паверсе дома па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску адбыўся пажар. Як высветлілася, у адной з кватэр загарэлася акрылавая ванна.
«Работнікі МНС, прыехаўшы на месца, убачылі моцнае задымленне на дзявятым паверсе і падпаленую акрылавую ванну паміж дзявятым і тэхнічным паверхам дома», — распавялі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У адной з кватэр работнікі МНС знайшлі 14-гадовую дзяўчынку, якая была дома адна. З дапамогай спецыяльнай маскі яе вывелі з задымленага памяшкання. Школьніцу шпіталізавалі з атручэннем прадуктамі гарэння.
Яшчэ з адной кватэры таксама пры дапамозе спецыяльных масак ратавальнікі эвакуіравалі 38-гадовую жанчыну і яе 11-гадовага сына. Яны не пацярпелі.
У выніку былі закураныя сцены ў пад'ездзе. Прычына пажару высвятляецца.
Каментары