Мадэль падоўжыла свае ногі на 14 сантыметраў для «зручнасці ў сэксе» ФОТЫ
Каштуе такая аперацыя вельмі нятанна.
Нямецкая 31-гадовая мадэль Тэрэзія Фішэр рашылася на падаўжэнне сваіх ног для «паляпшэння свайго сэксуальнага жыцця». Пра гэта 3 мая паведаміла газета New York Post са спасылкай на інстаграм-старонку мадэлі.
Для дасягнення сваёй мэты Тэрэзія звярнулася да дарагой і складанай двухэтапнай аперацыі, якая падоўжыла яе ногі на 14 сантыметраў. На фоне гэтага агульны рост дзяўчыны павялічыўся са 168 да 182 сантыметраў.
Каштавала гэта ўсё звыш 160 тысяч даляраў.
Агульны кошт аперацыі склаў 124 тысячы даляраў, але лекі і фізіятэрапія павялічылі гэтую суму да 161 тысячы даляраў. Апошнім часам падобныя аперацыі становяцца вельмі папулярнымі ў жанчын, нягледзячы на велізарны кошт і боль», — піша New York Post.
Пра боль тут згадваецца нездарма. Рэч у тым, што такая хірургічная аперацыя — вельмі балючы працэс, які суправаджаецца павольным і пакутлівым расцягваннем нерваў, цягліц і тканак ног.
У ногі ўстаўляюцца спецыяльныя імпланты, якія дзень за днём і міліметр за міліметрам павялічваюць даўжыню канечнасцяў.
«Падчас працэдуры хірург ламае косці ў дзвюх нагах пацыента і ўстаўляе ў іх рэгуляваныя тэлескапічныя стрыжні. Цягам наступных трох месяцаў пасля аперацыі гэтыя стрыжні падаўжаюць ногі на адзін міліметр у дзень, што ў канчатковым выніку робіць чалавека вышэйшым», — адзначае New York Post.
Але, нягледзячы на ўсе нягоды і «хвалю хэйту ў інтэрнэце», Тэрэзіі спадабаліся змены ў сваім целе.
«Мае ногі вельмі гнуткія, з-за чаго сэкс стаў лепшым, а месца для манеўру ў ложку стала больш», — дзеліцца яна.
Акрамя таго, па словах мадэлі, аперацыя ёй была патрэбная і для пераадолення псіхалагічнай траўмы ад шматгадовых здзекаў з-за кароткіх ног, а таксама для павелічэння колькасці прапаноў працоўнага супрацоўніцтва.
Чытайце яшчэ:
«Непрыкрытае захапленне музыкай». У ЗША падчас канцэрта Чайкоўскага жанчына атрымала гучны аргазм
Каментары