У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА
Падчас майскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кафедральным касцёле Магілёва Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі сам граў на аргане і спяваў Ларэтанскую літанію.
«Напэўна, не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце няма такога, каб біскуп пры парафіі служыў арганістам», — паведаміла парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава на старонцы «Каталіцкая Магілёўшчына» ў інстаграме і апублікавала відэа.
«Усё, што я раблю, — служу Богу і людзям», — так пракаментаваў гэтае відэа сам іерарх.
Біскуп Аляксандр Яшэўскі мае і сваю асабістую старонку ў гэтай сацсетцы, а нядаўна пачаў публікаваць у інстаграме відэа сваіх казаняў.
Каментары