У мінскім аквапарку замежнік у адных плаўках пабіўся з міліцыянтамі
Вынесены прысуд 40-гадоваму замежніку, якога абвінавачвалі ў супраціўленні супрацоўнікам міліцыі, распавядаюць Мінск-навіны.
Аднойчы вечарам у аквапарку на праспекце Пераможцаў спрацавала трывожная кнопка — туды накіраваўся экіпаж Дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнік службы бяспекі растлумачыў міліцыянтам, што п'яны наведвальнік зладзіў бойку з ратавальнікам.
На месцы здарэння міліцыянты ўбачылі акрываўленага маладога мужчыну, які ляжаў на плітцы. Яго трымалі, каб аказаць першую медыцынскую дапамогу. Аднак ён паводзіў сябе неадэкватна, нецэнзурна лаяўся.
Раптам адзін з міліцыянтаў адчуў удар па ахоўным шлеме, павярнуўся і ўбачыў п'янага чалавека ў плаўках, які стаў хапаць яго за форму, адарваў капюшон. Міліцыянт з напарнікам спрабаваў яго затрымаць, але дэбашыр працягваў актыўна супраціўляцца, наносячы нагамі ўдары па саперніках.
Мужчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Затым распачалі крымінальную справу. Віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся, перад пацярпелымі выбачыўся.
Вядома, што раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Адбыўся суд. У выніку яму далі паўтара года калоніі ўзмоцненага рэжыму (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанае з прымяненнем гвалту і пагрозай яго прымянення — ч. 2 арт. 363 КК).
Каментары
Вся надежда беларусау на замежникау у плаууках)) каб дать па шлемам ментам))