Сёння даляр патаннеў адразу на пяць з паловай капеек. За два тыдні — на 11 капеек
А расійскі рубель амаль на тры капейкі падаражэў.
На таргах на біржы даляр ЗША патаннеў на 5,66 капейкі (1,96%) да 2,8287 беларускага рубля.
Даляр таннее дзясятыя таргі запар, 26 красавіка ён каштаваў 2,9421 рубля. Такім чынам, за два тыдні ён патаннеў на 11,34 капейкі.
Расійскі рубель наадварот вырас на 2,74 капейкі да 3,6901 беларускага рубля за 100 адзінак.
Юань патаннеў на 7,73 капейкі да 4,0884 за 10 адзінак.
Таргоў па еўра не было.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.
Каментары