ВПС Украіны прызналі, што над Кіевам сёння быў збіты іх жа беспілотнік Bayraktar TB2, які страціў кіраванне
Раней паведамлялася, што гэта нібыта быў іранскі «Шахед», запушчаны расіянамі.
«Паколькі некантраляванае знаходжанне БПЛА ў небе сталіцы магло прывесці да непажаданых наступстваў, было прынятае рашэнне аб прымяненні разлікаў мабільных агнявых груп. Шкада, але гэта тэхніка, і такія выпадкі бываюць», — гаворыцца ў заяве ВПС Украіны.
Каментары