Навука і тэхналогіі33

У Еўропе распрацоўваюць гіпергукавы самалёт, які зменіць пасажырскую авіяцыю

Палёт з Мінска ў Франкфурт на ім займаў бы ўсяго 40 хвілін. Новы еўрапейскі стартап Destinus мае амбітныя планы па запуску камерцыйных гіпергукавых палётаў ужо праз дзясятак гадоў.

Destinus Дэсцінус
Так ва ўяўленні канструктараў кампаніі Destinus будзе выглядаць адзін з гіпергукавых самалётаў. Фота: сайт кампаніі destinus.ch 

Як піша CNN, летась паспяхова завяршыліся выпрабаванні аднаго з прататыпаў, распрацаваных кампаніяй Destinus. Зараз яна збіраецца пачаць выпрабаванні палётаў на вадародным паліве.

Рэалізацыя распрацовак дазволіць, як абяцае Destinus, значна скараціць час у дарозе. Напрыклад, з Франкфурта ў Дубай можна будзе даляцець за паўтары гадзіны. Цяпер гэты палёт займае шэсць з паловай гадзін. Адпаведна, палёт з Мінска ў Франкфурт скараціўся б з цяперашніх двух з паловай гадзін да 40 хвілін. Столькі ж цяпер займае даехаць з цэнтра беларускай сталіцы да аэрапорта.

Сама кампанія, заснаваная ў 2021 годзе, цяпер налічвае 120 супрацоўнікаў і мае сваю штаб-кватэру ў Швейцарыі. Яе падраздзяленні размешчаныя ў Іспаніі, Францыі і Германіі.

Стратэгія кампаніі, як заявіла CNN менеджар па развіцці бізнэсу кампаніі Мартына Лёфквіст (Martina Löfqvist), заключаецца ў тым, каб распрацаваць беспілотнікі меншых памераў, а пасля пераўтварыць іх у вялікія пілатаваныя пасажырскія самалёты.

Доўгатэрміновая мэта кампаніі заключаецца ў тым, каб поўнасцю перайсці на вадароднае паліва. Аднак цяпер вадародныя рухавікі яшчэ не паступілі ў камерцыйнае выкарыстанне. Так, кампанія Airbus, якая займаецца іх распрацоўкай, абяцае, што пачне іх лётныя выпрабаванні ў 2026 годзе.

Таму ў кароткатэрміновай перспектыве каманда Destinus плануе, што іх самалёты будуць узлятаць з рухавіком на звычайным рэактыўным паліве (Jet A), а затым, калі хуткасць у тры разы перавысіць хуткасць гуку, будзе пераключацца на вадарод. Як сцвярджае Лёфквіст, «на самай справе вадарод не лепшы і не карыснейшы, чым рэактыўнае паліва, пакуль вы не дацягнеце звышгукавых хуткасцяў».

Адметна, што распрацоўкі кампаніі грунтуюцца на такой форме самалёта, як вэйврайдар, распрацаванай яшчэ ў 1950-х гадах. Як тлумачыць Лёфквіст, «мэта гэтай формы заключаецца ў тым, каб вы маглі пераадолець ударныя хвалі, якія ствараюцца самім транспартным сродкам. Гэтая форма дазваляе выкарыстоўваць менш паліва, бо змяншае супраціў паветра».

Новы прататып кампаніі, Destinus 3, будзе звышгукавым. Распрацоўшчыкі спадзяюцца, што ў наступным годзе ён зможа здзейсніць звышгукавы палёт на вадародзе. Кампанія мае надзею, што да 2030-х гадоў здолее запусціць невялікі самалёт на прыкладна 25 пасажыраў. Аднак ён будзе мець абмежаванні па далёкасці палёту і будзе цалкам арыентаваны на бізнэс-пасажыраў.

Самалёты эканом-класа, па планах кампаніі, могуць з'явіцца не раней за 2040-я гады. Да гэтага часу, як спадзяюцца ў кампаніі, цэны на вадарод значна ўпадуць, што дазволіць значна знізіць і кошт пералётаў.

Кампанія ў красавіку 2023 года ў дадатак да прыватных інвестыцый атрымала грант ад урада Іспаніі на 26,7 мільёна еўра на развіццё сваіх вадародных установак.

Аднак, як адзначаецца ў артыкуле, праекты звышгукавых і гіпергукавых самалётаў вельмі рызыкоўныя. У апошнія гады было агучана шмат падобных праектаў, але яны застопарыліся, заглухлі ці спыніліся.

Так, у 2021 годзе збанкрутавала кампанія Aerion, якая знаходзілася ў Невадзе і прэтэндавала на званне першай кампаніі, якая пабудуе звышгукавы пасажырскі самалёт.

У любым выпадку, здзейсняцца планы ці не, спрабаваць трэба.

Чытайце яшчэ:

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

«Палёты ў Еўропу — гэта была такая асалода». Былая сцюардэса «Белавія» расказала пра ўнутраную кухню авіякампаніі-манапаліста

Пра што не раскажа сцюардэса: што варта ведаць пра гігіену і ежу ў самалёце 

Каментары3

  • Чалюскін-Гастэла
    05.05.2023
    Гэта ўжо ўсё было. Каму цікава, пашукайце інфармацыю пра гіпергукавы пасажырскі самалёт "Канкорд" і пра яго трагічны фінал. Гіпергук - гэта дужа дорага і не дужа зручна. Менавіта таму сучасныя эканамічныя пасажырскія самалёты лётаюць з хуткасцю 800-900 км/г, хаця могуць лётаць значна хутчэй. А каму трэба з Мінска ў Франкфурт, той можа і пару гадзін у самалёце пасядзець.
  • Ёсік
    05.05.2023
    А шчэ лётаюць з Мінска ў Франкфурт? Бывае, падыму вочы ў гару, гляджу, а неба, як тая сьляза ў немаўляці - чыстае, празрыстае, не сапсаванае шрамамі самалётаў.
  • Максим Дизайнер
    06.05.2023
    А в хрустальном сасуте капуста сгнила

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →