На мяжы з Польшчай лукашысты паставілі білборд, які пераконвае, што дыктатура лепшая за дэмакратыю. Але не здолелі напісаць без памылкі
Чытачы выдання «Зеркало» заўважылі на мяжы з Польшчай новую сацыяльную рэкламу, якая, мяркуючы з тэксту, мае пераканаць падарожнікаў у тым, што дыктатура Лукашэнкі спраўнейшая за еўрапейскую дэмакратыю.
Білборд знаходзіцца на беларускім баку міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску «Брэст». На ім намаляваныя чатыры рукі. Мужчынская далонь сціскае жаночую, жаночая трымае бірульку з ключамі, а дзіцячыя пальчыкі ўхапіліся за чып ад дамафона.
Пад фатаграфіяй вялікімі літарамі нанесены тэкст на англійскай, рускай і польскай мовах:
«Наша «дыктатура» робіць для людзей больш, чым ваша «дэмакратыя».
Праўда, па-англійску «чым» гэта than. А аўтары білборда напісалі then (пасля, потым).
На беларуска-польскай граніцы заўважылі білборд з выявай Эміля Чэчкі. Да яго ўжо робяць пілігрымкі наступнікі
Прапаганда пахвалілася «добрым заробкам» жывёлавода — але не заўважыла, што ён адпрацаваў месяц без выхадных
Як працуе хлусня: рускія стварылі фэйкавы канал украінскіх марпехаў, цяпер яго бясконца цытуе прапаганда, у тым ліку мінская
Каментары